Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што Беларусь гатовая вельмі жорстка адказаць на еўрапейскія санкцыі супраць афіцыйнага Мінску. «Гэтыя санкцыі, якімі вы размахваеце перад нашым носам, мы пакуль трываем. Але як толькі вы пераступіце чырвоную лінію, мы адкажам вельмі жорстка», — заявіў ён.

Былы кандыдат у прэзідэнты, лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пракаментаваў сутнасьць выказванняў Лукашэнкі, распавёўшы гісторыю з жыцця:

​​«У нас у вёсцы быў такі Юзік.

Ягоная ўбогая хаціна стаяла паміж двух добрых гаспадарскіх дамоў.
Ён не мог пабудаваць сябе такія дамы, як ягоныя суседзі, таму ўвесь час гразіўся — „Я вас спалю, от я вас спалю“. І вось аднойчы ўначы надумаўся, узяў запалкі, пайшоў нібыта паліць —
але сусед убачыў, даў пад азадак і зноў закінуў назад у тую самую хаціну.

Дык вось трэба проста будаваць свае дамы, каб яны былі такімі сама заможнымі, як у суседзяў. І тады ніхто не будзе даваць табе пад азадак, і гэта не будзе выклікаць такога раздражнення і злосці, якую цяпер выклікае ў гаспадара Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?