Не хацелася лішні раз уступаць у палеміку з калегамі, якія працуюць на сайце «Беларускі Партызан». Карысьці ад гэтага ніякай. Тым больш, што працуюць на гэтым сайце, як не аднойчы было адзначана, цалкам прафэсійна – у меру разуменьня сваёй прафэсіі і сваіх задач. Але не магла не зачапіць адна фраза ў артыкуле Святланы Калінкінай «Сочым за фігурай».

Яна піша: «Диктатуры не склонны к самореформированию и покаянию, а протестный электорат не склонен к открытому бою с милицейским спецназом. И даже не потому, что белорусы патологически трусливы и болезненно толерантны. Не отличилась массовыми восстаниями жаждущая воссоединения Германии ГДР; во времена СССР не выходили на массовые акции те политики Литвы, Латвии и Эстонии, которые сегодня выступают с гневными речами о периоде советской оккупации; поляки интимно молились о свободе своей страны до тех пор, пока не начал разваливаться СССР».

На каго разлічаны апошні пасаж? На людзей зь якім узроўнем адукацыі? Няўжо аўтарка ніколі не чытала пра паўстаньне студэнтаў у Пазнані ў 1956‑м? Пра расстрэл рабочай дэманстрацыі ў Гданьску ў 1970‑м? Ці хаця б пра «Салідарнасьць», утвораную ў 1980‑м, за адзінаццаць гадоў да распаду СССР?

Цікава, што сказаў бы на словы пра «інтымныя модлы аб свабодзе», напрыклад, Збігнеў Буяк, які ва ўмовах вайсковага стану ўзначаліў «Салідарнасьць вальчонцу» у падпольлі?

І што сказаць пра «паталягічную баязьлівасьць» маладым людзям, якія выйшлі на Плошчу ў Менску ў 2006‑м? Ці былым беларускім партызанам, якіх засталося ўжо зусім мала?

Можа быць, варта сайту памяняць ужо сваю назву, каб падобныя пасажы можна было друкаваць з чыстым сумленьнем?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?