Учора, 20 лютага, у вёсцы Міхалішкі (Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці) «Сканія», гружаная мясапрадуктамі, на закругленні дарогі заскочыла на бардзюрны камень моста і з’ехала ў Вілію.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці.

Машына ехала з пункта пропуску «Катлоўка» ў бок Полацка. Кіроўца, грамадзянін Беларусі, паспеў выбрацца, нават не намачыўшы адзення.

Машына правалілася пад лёд.

 gaigrodno.by

gaigrodno.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?