Адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска разаслала па дваццаці прадпрыемствах Віцебскай вобласці зварот з просьбай фінансава дапамагчы маці
Хабіб М. нарадзіўся ў сям’і грамадзянкі Беларусі і грамадзяніна Азербайджана 27 сакавіка 1996 і зарэгістраваны ў Віцебску.У 1998 годзе яго бацька памёр, а маці, як паведамляецца ў распаўсюджаным дакуменце, улетку 1999 года на патрабаванне азербайджанскіх сваякоў адправіла малога да іх. У верасні таго ж года яна прыехала за сынам у Азербайджан, але па дамоўленасці з бабуляй пакінула яго ў сваякоў мужа да дасягнення школьнага ўзросту.
Наступны раз па сына Валянціна Ш. змагла прыехаць толькі ў 2009 годзе, бо раней не змагла гэтага зрабіць па стане здароўя (яна інвалід
Валянціна Ш. збіраецца звярнуцца да старшыні Судовай калегіі Рэспублікі Азербайджан для скасавання гэтага рашэння як неабгрунтаванага.Для гэтага ёй трэба зноў паехаць у Азербайджан, для чаго трэба каля 16 млн беларускіх рублёў.
Адміністрацыя першамайскага раёна Віцебска просіць прадпрыемствы вобласці па магчымасці фінансава дапамагчы Валянціне Ш. у вырашэнні пытання па вяртанні ёй непаўналетняга дзіцяці, якога цяпер трымаюць у Азербайджане.