Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў не планаваў паездку ў Прагу на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства, якая пройдзе 4 сакавіка. Пра гэта заявіла начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына, каментуючы заяву пасла па асаблівых даручэннях знешнепалітычнага ведамства Чэхіі Петэра Мараша.
«У адпаведнасці з графікам міністр Мартынаў і не планаваў паездку ў Прагу, пра гэта вядома абодвум бакам», — сказала яна.
Нагадаем, 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску Мараш паведаміў, што Мартынаў пакуль не запрошаны на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства. Ён не стаў называць умовы, на якіх Мартынава могуць запрасіць у Прагу, але ўдакладніў: «Абодва бакі ведаюць, што трэба зрабіць, каб гэта адбылося».
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ