Пра гэта ў царкве стала вядома зь ліста, дасланага з Вышэйшага гаспадарчага суду. У дакумэнце адзначаецца, што на паседжаньне будзе запрошаны прадстаўнік Дзяржкамітэту па маёмасьці. Ён мае даць заключэньне па пытаньні мэтавага выкарыстаньня царквой зямельнага надзелу.

Нагадаем, што мінулае паседжаньне было перанесенае па ініцыятыве праўніка Камітэту па землеўпарадкаваньні Менгарвыканкаму Ігара Касьпяровіча. Ён хадайнічаў аб запрашэньні ў суд у якасьці экспэрта прадстаўніка Дзяржаўнага камітэту маёмасьці.

Тым часам да тыднёвага малітоўнага посту, аб’яўленага царквой «Новае жыцьцё» з 26 лютага па 4 сакавіка далучылася царква Сьвятога Пятра ў Санкт‑Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?