Жахлівы выпадак здарыўся на днях у Мінску.
Жанчына загінула на месцы і асіраціла двух дзетак:7-гадовага хлопчыка і3-гадовую дзяўчынку, якая падчас самагубства маці гулялася ў пакоі.
Паводле слоў блізкіх, прычынай самагубства маглі быць фінансавыя праблемы сям’і, запазычанасці па крэдытах, а таксама праблемы з алкаголем. Апрача таго, нейкі час таму жанчына развялася са сваім мужам, хаця яны і працягвалі жыць разам.
Аднак самагубства маці і жонкі ня стала для сям’і заканчэннем трагедыі.У дзень пахавання труну прывезлі ў кватэру да сваячкі жанчыны на трэцім паверсе таго ж шматпавярховіка. З целам жадалі развітацца родныя.
Падчас жалобнай цырымоніі мужчына нечакана кінуўся да акна і скочыў з трэцяга паверху.На месца здарэння імгненна прыбыла «хуткая».
Мужчына са шматлікімі траўмамі трапіў у шпіталь і знаходзіцца на гэты момант у рэанімацыі.
Паведамляецца таксама, што ў яго два месяцы таму памёр бацька.