Супрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска адшукваецца 17-гадовы жыхар сталіцы Марк Калікін, навучэнец Мінскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа.

Як паведамілі ў райупраўленні ўнутраных спраў, 16 снежня 2011 года хлопец сышоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае. Адзінае, што вядома пра яго, —

гэта відэазапіс камеры банкамата, размешчанага ў вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна.
На запісе дакладна бачна, як Марк 11 студзеня 2012 года разам з незнаёмым хлопцам у ваеннай форме, магчыма, ваеннаслужачым, здымае грошы з банкаўскай карткі.

Партызанскае РУУС Мінска просіць дапамагчы ў пошуку абодвух хлапцоў.

Ёсць падставы меркаваць, што Марк жыве ў незнаёмага маладога чалавека, выяўленага на відэазапісе.

Прыкметы Марка Калікіна: на выгляд 16–17 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 175 см, вочы зялёныя, валасы прамыя, цёмна-русыя, сярэдняй даўжыні. Быў апрануты: куртка чорная, балоневая, штаны чорныя, чаравікі чорныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?