Рэп-гурт Pananieba выступіць 23 лютага ў клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) з прэзентацыяй новага альбома «71».

У 2010 альбом «Людзі на балоце» стаў сапраўднай падзеяй у пакуль небагатым свеце беларускамоўнага хіп-хопу.
Цяперашні альбом таксама прыцягнуў увагу крытыкаў.
Некаторыя з іх абвінавачваюць Pananieba у «залішняй палітызаванасці» новага матэрыяла.
«Наша Ніва» звязалася з адным з вакалістаў гурта, вядомым пад псеўданімам Sviedak, каб дазнацца, чаго чакаць ад мінскай прэзентацыі.

«Першапачаткова мы планавалі выпусціць не альбом, а ЕР з некалькіх песняў, — кажа Sviedak. — Аднак у выніку трэкаў назбіралася шмат, і мы з Віталём Супрановічам вырашылі выпускаць цэлы альбом. Аднак „нумарным“ яго лічыць не варта.

Што тычыцца палітызаванасці, то я не лічу, што мы рухаемся ў гэтым накірунку. Мы пішам песні пра тое, што нас кранае.
Увогуле не варта замарочвацца на палітычных тэкстах, музыка ўсё адно вышэйшая за палітыку».

Што тычыцца прэзентацыі, то сюрпрызаў на ёй давядзецца чакаць не толькі публіцы, але і самім музыкам. Рэч у тым, што абодва вакалісты — Sviedak і SP Kava — стварылі некалькі сольных трэкаў, якія пакуль адзін аднаму не паказвалі. Вядома, што ў выкананні трэкаў паўдзельнічаюць вельмі розныя творцы — ад Zeman’a (былога ўдзельніка «Чырвоным па беламу») да паэта Віталя Рыжкова і рэпера Вожыка. Апроч таго, на канцэрце прагучаць песні з абдовух альбомаў гурту, а таксама зусім новыя трэкі, якія ўвойдуць у наступны рэліз Pananieba, што таксама з’явіцца неўзабаве.

Пачатак канцэрта: 19.00.
Цана квіткоў: 30 000 — 35 000 папярэдне, 40 000 — у дзень канцэрта, танцпол, 55 000 — месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак. Набыць квіткі можна ў пераходах ля ГУМу і на Якуба Коласа, у ГЦ «Купалаўскі» (кропка № 19), ГЦ «Рыга» (кропка № 18).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?