Група антыфашыстаў 18 лютага адзначала ў клубе «Партал» дзень нараджэння.Клуб месціцца на рагу вуліц Савецкай і Будзённага, у старым цэнтры горада.
Туды ўварваліся дынамаўскія «хулзы» з групоўкі «Без мазгоў»і заявілі, што антыфашысты адсюль не выйдуць. Тыя па тэлефоне выклікалі падмогу і пайшлі на выхад.
Паміж фанатамі і антыфашыстамі завязалася бойка.
Каб спыніць сутычку, міліцыі прыйшлося выклікаць падмогу.
Усяго ў канфлікце бралі ўдзел каля сарака чалавек.
13 чалавек было затрымана, чацвёра засталіся ў ІЧУ да суда.
Берасцейскія фанаты блізкія па поглядах да ультраправых.У фанацкіх колах яны маюць мянушку «мусары».
За апошні час яны «праславіліся» бойкай з фанатамі «Партызана» ў мінскім метро(партызаны трымаюцца левых поглядаў).