Як ZM99, так і Znich упершыню ў сваёй гісторыі рыхтуюць акустычныя сэты. «Для нас гэта будзе адказны выступ, бо ніколі яшчэ не давалі канцэрт у такім фармаце», — кажа вакалістка каманды ZM99 Зоя Каральчук. «Заўжды цікава, калі гурт, які выконвае цяжкую музыку, бярэцца сыграць свае песьні ў камэрным фармаце. Таму мы пагадзіліся на гэты экспэрымэнт», — зазначае лідэр Znich Алесь Таболіч.
Гурт ZM99 яшчэ ў 2004 годзе прадставіў у межах чарту на «Тузіне Гітоў» плён сваёй першай студыйнай працы — песьню «Магнзэзія». Тады каманда звалася «Зьмяя». Праз год музыкі ўвайшлі ў лік ляўрэатаў «Басовішча» і запісалі першы паўнавартасны альбом «Усё дзеля вас». Каманда знаходзіцца ў пастаянным руху і пошуку, што прывяло да рэбрэндынгу ў 2009 годзе, калі музыкі вырашылі зьмяніць назву, лёга ды трохі палагаднелі ў гучаньні. Цяпер гурт актыўна працуе над сваім новым альбомам. Некаторыя песьні зь яго якраз і прагучаць на «Тузін. Unplugged». «Мы вырашылі збудаваць сваю праграму з даўніх песень, якія мы практычна не выконваем, як тая ж „Магнэзія“, а таксама з новых твораў, яшчэ нячутых», — распавядае гітарыст каманды Ўладзімер Сахончык. «Для нас гэта будзе адказны выступ, бо ўпершыню даем канцэрт у такім фармаце», — дадае вакалістка каманды Зоя Каральчук.
Упершыню выступяць у акустыку і лідэры беларускага
Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу «Тузін. Unplugged» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі
***
Канцэрт пачнецца ў 19:00 24 лютага (пятніца) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Кошт квітка — 50 000 руб. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00 штодня, акром суботы і нядзелі.
Інфалінія: