На тэрыторыю Беларусі працягвае паступаць цёплае атлянтычнае паветра, прынесенае атмасфэрным фронтам з Захаду, зьвязаным з цыклёнам над Паўночнай Атлянтыкай пад назовам Эбэгард.

1 сакавіка ўплыў цыклёну ўзмоцніцца, ён выйдзе цэнтрам на Паўночнае мора, а атмасфэрныя франты хутка пойдуць з захаду на ўсход. Яны прынясуць з сабою пахмурнае надвор’е: чакаецца мокры сьнег, пераважна ноччу і раніцай. У дзень чакаюцца менш інтэнсіўныя і непрацяглыя ападкі. Месцамі ўтворацца слабыя туманы. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5‑10 м/с.

Тэмпэратура паветра ноччу ад +2°C па паўднёвым захадзе да ‑4°C па ўсходзе. Удзень значна пацяплее: асноўны тэмпэратурны фон складзе ад 0°C да +4°C, але па ўсходзе яшчэ магчымая максымальная тэмпэратура ад 0°C да ‑1°C. У той жа час на захадзе Берасьцейшчыны ды Гарадзеншчыны чакаецца +6°C.

Фота з сайту radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?