Калісьці пяць гадоў назад, калі я толькі адчыніў студыю гуказапісу «SUPER8», мы разам з Канстанцінам Куляшом працавалі над запісам альбома гэтым хлопцам.
Магу сказаць адно, павялі яны сябе надзвычай непрыгожа ў дачыненні да нас. Мы ад душы спрабавалі зрабіць ім якасны прадукт, з усёй адказнасцю ставіліся да іх матэрыялу.
Матерыял сапраўды быў нядрэнны, такі беларускі Nickelback.
Дзіўна, але ў такіх дарослых хлапцоў продзюсарамі апынуліся бацькі, яны заўсёды былі побач з братамі і вялі перамовы. З найлепшых памкненняў мы прапанавалі ім выкарыстаць у запісу сесійнага барабаншчыка, бо іхні, мякка кажучы, не цягнуў. Пагадзіліся. Бюджэт адпаведна павялічыўся. Працуем, нікуды не спяшаемся, грунтоўна ўсе робім. Першы альбом на студыі, кроўна зацікаўленыя ў выніку. Грошы ў іх хутка скончыліся, але не кідаць жа працу на палове шляху.
Я пайшоў на саступкі і пад абяцанку піярыць нашу студыю ў сябе ў сацсетках і г.д. яны працягвалі пісацца амаль бясплатна.
Але калі мы выказалі меркаванне, что брат, каторы гітарыст, таксама не зусім спраўляецца з выкананнем матэрыялу, і было б справядліва яго партыі прапісаць сесійнаму гітарысту, добрае і даверлівае да нас стаўленне пераўтварылася ў беспардоннае з боку іх бацькі...Ён пачаў сутаргава лічыць кожную хвіліну і капейку...

Усяго распавядаць не буду, агідна да гэтай пары, але па выніку ўсе дамоўленасці так і засталіся вычайнай балбатнёй.

Дзе яны дапісывалі альбом я не ведаю, паколькі не вітаюся з імі.

Хоць не заўсёды мне гэта ўдаецца, пры сустрэчы на якіх-небудзь там здымках яны, як быццам нічога не здарылася, шукаюць мой позірк, каб павітацца. Я забываюся і цісну ім руку. А потым на душы вельмі цяжка.

З людзьмі так не абыходзяцца!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?