Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на духоўную сустрэчу, якая пройдзе на 60-годдзе пакутніцкай смерці (11 лютага 1952 г.) у лагеры пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I. C. Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу, 24 лютага, а 19:00 гадзіне, у Душпастырскім цэнтры Святога Язэпа на вул. Арджанікідзэ, 6.

У рамках сустрэчы гісторык Юры Гарбінскі распавядзе пра гэтага беларускага патрыёта — святара, педагога, вязня сталінскіх канцлагераў, які стаўся ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну, на падставе дакументаў следства ды ягоных лістоў з-за калючага дроту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0