Чарговы з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі павінен прайсці 31 сакавіка 2012 года ў Мінску. Такое рашэнне было прынята на палітсавеце партыі, які адбыўся 21 лютага,
паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

Паводле яе слоў, 22 лютага аргкамітэт па правядзенні з’езда АГП падаў у дзясятак месцаў заяўкі на прадастаўленне памяшкання. Гэта, у прыватнасці, будынак Рэспубліканскага савета прафсаюзаў, Дом прафсаюзаў, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Дом культуры трактарнага завода, гатэль «Юбілейны», установа «Палац пазашкольнай працы «Золак», дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр», Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў, гатэль «Краўн Плаза» і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB).

«Гэта планавы, 14-ты па ліку, з’езд АГП.
Таму, парадак дня просты: справаздача старшыні і кіруючых органаў аб зробленым, выбары кіраўніцтва АГП. Усе астатнія пытанні будуць вырашацца ў раздзеле „рознае“. Астатнія пытанні — гэта зацвярджэнне стратэгіі партыі на бліжэйшыя гады, рашэнне аб правядзенні палітычнай кампаніі „За сумленныя выбары“ і стратэгіі АГП на парламенцкіх выбарах, а таксама сцэнарый дзеяння падчас гэтай кампаніі», — зазначыла Красуліна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?