Першы віцэ-прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка, кажучы аб продажы «Белтрансгаза» расійскаму «Газпрому», якая адбылася ў канцы мінулага года, прызнаў, што эканамічнай катастрофы і дэфолту лукашэнкаўская мадэль эканомікі пазбягае толькі дзякуючы расійскім прэферэнцыям.

«У нас была б катастрофа, калапс, сітуацыя яшчэ горшая, чым у мінулым годзе. Калі б не было падпісана пагадненне аб продажы „Белтрансгазу“ ў пакеце, то цана на газ для Беларусі перавышала б $ 300 за тысячу кубічных метраў. Таму гэта былі абсалютна правільныя дзеянні», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Цяпер Беларусь атрымлівае ад Расіі газ па цане $166 за тысячу кубоў. Для параўнання: Літва плаціць па стаўцы $356 за тысячу кубічных метраў, Польшча — па $480, Украіна — $416. Пры гэтым сярэдні заробак у Польшчы складае 1200 даляраў, а ў Беларусі — 350.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?