Міністэрства інфармацыі Беларусі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда». Пра гэта заявіў журналіста міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падчас сустрэчы з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Дзяржынску.

У выдавецкі дом ўвойдуць газета «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Лiтаратура i мастацтва».
У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

Па словах Алега Праляскоўскага, увесь свет рухаецца па шляху стварэння ўзбуйненых медыяструктур. У выніку з’яўлення выдавецкага дома «Звязда» зменшацца эканамічныя выдаткі, а ў яго кіраўніка з’явіцца больш магчымасцяў для манеўраў пры правядзенні адзінай выдавецкай і рэдакцыйнай палітыкі. «Гэта будзе выдавецкі дом культуралагічнай накіраванасці», — растлумачыў міністр інфармацыі.

Ён дадаў, што гэтую ідэю падтрымаў на выніковай калегіі Мінінфармацыі намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік.

«Мы будзем рухацца і далей па шляху аптымізацыі сродкаў масавай інфармацыі. Рэспубліканскіх газет у Беларусі шмат.

Другі выдавецкі дом, які можа быць створаны, будзе мець грамадска-палітычную скіраванасць. Цяпер такая магчымасць прапрацоўваецца», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

Паводле яго слоў, у аптымізацыі маюць патрэбу і газеты, якія выдаюцца ў рэгіёнах. «У некаторых абласцях органы дзяржаўнай улады выдаюць да пяці газет.

Гэта нерацыянальнае марнаванне грошай», — падкрэсліў міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?