Плюсавая тэмпература паветра і дождж не перашкодзяць правядзенню ў Раўбічах этапу Кубка свету па фрыстайле 25 лютага. Спаборніцтвы пройдуць пры любых метэаўмовах,
заявіў 23 лютага галоўны суддзя спаборніцтваў Віктар Грошаў у Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай спартыўнай падзеі.

«Сёлета Раўбічы гатовы да этапу Кубка свету яшчэ лепш, чым летась. Мы прадугледзелі разнастайныя непрыемнасці надвор’я. Зроблены вялікі запас снегу, трампліны апрацаваны па тэхналогіях, якія дазволяць захаваць іх у належнай якасці. Спаборніцтвы ніхто не будзе адмяняць, гэта дакладна», — канстатаваў галоўны суддзя.

Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН дырэктар спаборніцтваў, прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў спорту (FIS) Райнхард Крамфал, Раўбічы добра падрыхтаваліся да прыёму такога сур’ёзнага старту. «Я задаволены арганізацыяй, усё вельмі прафесійна. Гэта тычыцца не толькі спартыўнага складальніка, стану трамплінаў, але і наогул арганізацыі ў цэлым. У каманд ёсць усё неабходнае», — падкрэсліў ён.

Для беларускіх аматараў фрыстайла, паводле слоў Грошава,

будуць арганізаваны спецыяльныя аўтобусы-шатлы ад аўтавакзала «Маскоўскі» да Раўбіч. Білеты на этап Кубка свету можна будзе купіць непасрэдна на месцы. Кошт білета — 30 тысяч рублёў.

Зборная Беларусі выступіць на этапе ў Раўбічах наймацнейшым складам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?