Новы від грамадскага транспарту — рэйкавы аўтобус «ДП-1» (рэйкабус) — хутка будзе ўведзены ў эксплуатацыю на Беларускай чыгунцы.
Аднавагонны дызель-цягнік — сумесны праект з польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA.
Рэйкабус прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў на неэлектрыфікаваных участках чыгункі. Агульная ўмяшчальнасць салона «ДП-1» — 170 чалавек, месцаў для сядзення — 91. Зараз дызель-цягнік знаходзіцца на Мінскім аддзяленні чыгункі, дзе праводзяцца спецыяльныя падрыхтоўчыя працы.
Потым зробяць яшчэ шэсць такіх рэйкабусаў
Мінск-Навіны
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ