Чарговы этап Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі пройдзе 15 сакавіка ў офісе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (Румянцава, 13).

Як паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў,

у першым этапе дыктоўкі, які адбыўся 21 лютага ў офісе ТБМ, узялі ўдзел больш за 70 чалавек.
«Памяшканне ў нас маленькае, таму давялося арганізаваць 4 заходы. Прыйшлі прадстаўнікі пасольстваў Італіі, Грузіі і Чэхіі.
У рэгіёнах пісалі настаўнікі, некаторыя дэканы факультэтаў, у некаторых універсітэтах нацыянальны дыктоўку пісалі цэлымі групамі.
Вядома, гэта не можа нас не радаваць», — сказаў Трусаў.

Ён адзначыў ўзрослы ўзровень пісьменнасці тых, хто ўдзельнічае ў агульнанацыянальнай дыктоўцы. «Ён нават лепш, чым у мінулым годзе.

Некаторыя прымудрыліся напісаць дыктоўку без адзінай памылкі. Хоць дыктоўку пісалі па лісце Янкі Купалы 1925 — тэкст досыць складаны», —
заўважыў кіраўнік ТБМ.

Агульнанацыянальная дыктоўку праводзіцца ў Беларусі пяты год запар па ініцыятыве філосафа Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі, паводле яго слоў, — прадэманстраваць павагу да роднай мовы. Першы раз дыктоўка прайшла 25 сакавіка 2008 года і была прымеркаваная да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 2011 годзе акцыя праводзілася ў тры этапы. У напісанні дыктоўкі ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі дыпмісій, еўрапейскія і беларускія чыноўнікі. Летась тэкст дыктоўкі ўпершыню прагучаў у эфіры «Еўрарадыё», каб усе жадаючыя маглі напісаць яе дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?