Прысуд па справе аб пажары на «Пінскдрэве», які прывёў да гібелі людзей, будзе абвешчаны 23 сакавіка. Справа слухаецца ў Пінску на выязных пасяджэннях калегіі Брэсцкага абласнога суда.
Нагадаем, трагедыя здарылася 25 кастрычніка 2010 года. Выбух адбыўся на ўчастку па вытворчасці драўняных паліўных гранул. Пацярпеў 21 работнік прадпрыемства: 2 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў бальніцах Пінска, Брэста і Мінска. Пяцёра пацярпелых засталіся інвалідамі. Шкода склала амаль 4 мільярды рублёў.
На гэтым тыдні ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, а абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.
Слуханні гэтай справы пачаліся 13 снежня 2011 года. Абвінавачаных трое — былыя галоўны інжынер ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Уладзімір Шастакоў, дырэктар СТАА
Пракурор папрасіла прысудзіць Леаніда Логвіна да 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, Ігара Логвіна — да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады, Уладзіміра Шастакова — да пазбаўлення волі на 5 гадоў з накiраваннем у папраўчую калонію ва ўмовах пасялення.
Адвакаты пераконвалі суд, што іх падабаронныя не маглі аспрэчваць або не выконваць распараджэнні былога гендырэктара і фактычна ўсю віну ўсклалі на Арыніча, які нічога не можа сказаць у сваю абарону, бо знаходзіцца ў вышуку з 23 жніўня 2011 года.