Цэнтрвыбаркам Латвіі ў чацвер афіцыйна зацвердзіў вынікі рэферэндуму аб прадастаўленні расійскай мове статусу другой дзяржаўнай.
Паводле афіцыйных дадзеных, супраць прызнання расійскай мовы ў Латвіі другой дзяржаўнай прагаласавалі амаль тры чвэрці выбаршчыкаў — 74,8% (821722 чалавек). За выказаліся 24,9% (273347 чалавек).
Для таго каб расійская мова стала другой дзяржаўнай у Латвіі, неабходна было, каб на рэферэндуме за гэта прагаласавалі не менш 771,893 тысячы грамадзян Латвіі — палова ад усіх жыхароў краіны, якія маюць права голасу.
У Латвіі пражываюць 2,1 мільёна чалавек. З іх 319000 (каля 16%) з'яўляюцца неграмадзянамі — асобамі, якія стала пражываюць у краіне, але маюць шэраг абмежаванняў у правах.
0
0
0
0
0
0