Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выбачылася ў родных дзесяці чалавек, забітых, як мяркуюць, неанацысцкай групоўкай.

Забітыя былі, збольшага, этнічнымі туркамі.

Выступаючы на мемарыяльнай цырымоніі ў Берліне, яна назвала забойства ганьбай і нападам на Нямеччыну.

Меркель паабяцала зрабіць усё, каб прыцягнуць забойцаў да адказнасці.

Групоўцы, якая сябе называе Нацыянал-сацыялістычнае падполле, цягам больш за дзесяць гадоў удавалася дзейнічаць беспакарана.

Групоўка была выяўленая, калі двое падазраваных у няўдалым рабаванні банка скончылі жыццё самагубствам. Гэта прывяло паліцыю ў кватэру, дзе былі знойдзеныя неанацысцкая атрыбутыкі і відэазапіс, на якой бачныя цела ахвяр і месцы злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?