Навуковае Кола Усходняга Інстытуту, Універсытэту імя Адама Міцкевіча сардэчна запрашае на Фестываль беларускай культуры, які адбудзецца з 28 лютага да 2 сакавіка 2012 г.

Праграма багатая шматлікімі навуковымі, культурнымі і забаўляльнымі прапановамі. Падчас фестывалю ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з сучасным беларускім кіно і тэатрам, паслухаць гісторыі пра падарожжы па Беларусі, пакаштаваць беларускія стравы, пад акампанімент беларускай музыкі, паглядзець выставу фотаздымкаў, а таксама прыняць удзел у канферэнцыі.

Праграма фестывалю:

28.02 – Сустрэча з вандроўнікам, 19:00

"Край буслоў, бярозаў ды квасу, то бок Беларусь знутры" Ганна Кулешэвіч, студэнтка усходазнаўства, целам народжаная ў Познані, а душою на ўсходзе, у падарожжах знайшла свой ключ да жыцця, ахвотна ездзіць паўсюль, але найахвотней вяртаецца "дадому" - у Беларусь.

Old School Pub, Pl. Bernardyński 2/2,

29.02 – Усходазнаўчы Дыскусійны кінематаграфічны клуб, 19:00

Паказ фільма "Masakra", рэж. Андрэй Кудзіненка, перад паказам адбудзецца прэлекцыя, а пасля паказу -- дыскусія.

Klubokawiarnia "Meskal", ul. Nowowiejskiego 17

01.03 – Папулярна-навуковая канферэнцыя, 10:00 – 14:30

Выступы, якія закрануць палітычную, грамадскую і культурную тэматыку.

Collegium H. Cegielskiego, sala B ul. 28 Czerwca 1956 r. nr 198

01.03 – Тэатральнае чытанне п’есаў, 19:00

"Пакаленне jeans" Мікола Халезін, "Плошча" Віталь Воранаў

Тэатральнае чытанне п’есаў правядзе тэатральная група Мэлянхолікот (Melancholikot). Пасля прэзентацыі адбудзецца гутарка з заснавальнікам Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані, Віталём Воранавым. Сустрэчу правядуць Пётр Бычко і Наталія Грыгель.

Piwnica Pod Blaszanym Kurem (niegdyś Piwnica Farna), Plac Kolegiacki 14/15

02.03 – Музычна-фатаграфічная-кулінарная вечарына, 19:00

Вечар беларускай музыкі і дэгустацыі ў спалучэнні з выставай фотаздымкаў Уладзіслава Мігдалёнка

Klub Czytelnia, ul. św. Marcin 69

Фестываль пад патранатам Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?