«Свабоду лялькаводам — Паўлу Вінаградаву і Аляксандру Арцыбашеву» Пад такім лозунгам прайшла чарговая акцыя пратэсту ў Мінску.
Нагадаем, што суд Маскоўскага раёна сталіцы засудзіў Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашева да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «плюшавы пікет» — за цацкі, выстаўленыя на плошчы Незалежнасці. Паплечнікі асуджаных правялі сёння ў цэнтры Мінска акцыю салідарнасці пад умоўнай назвай «Цацкі негодуэ».
«Плюшавыя пратэстанты» з’явіліся ў другой палове дня 23 лютага ў скверы каля
Новыя цацкі, як і іх папярэднікі па плюшавым пратэсце, былі затрыманыя міліцыяй, а менавіта — нарадам спецназа ўнутраных войскаў МУС.