Удзел у ёй возьмуць удзел каля 250 прадстаўнікоў з больш як 50 краінаў.

Беларусь будуць прадстаўляць парламентары Віктар Гумінскі і Ніна Мазай. Адным з галоўных пытанняў парадку дня з’яўляецца беларуская праблематыка.

 Ірына Багданава і Крысціян Хольм.

Ірына Багданава і Крысціян Хольм.

Таксама плануецца абмеркаваць агульныя пытанні бяспекі, правоў чалавека, прыроднага асяроддзя і іншыя. У часе сустрэчы выступіць Яўгенія Цімашэнка, дачка асуджанай на сем гадоў турмы былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка, а таксама Ірына Багданава, сястра Андрэя Саннікава.

Беларускае праблематыка знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў паседжання і пытанне паўстане ў шэрагу дыскусіяў. Акрамя таго, працоўная група па беларускіх пытаннях у межах ПА АБСЕ арганізавала семінар, які быў цалкам прысвечаны Беларусі.

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца. Якую палітыкі ў дачыненне да Беларусі мае АБСЕ і міжнародная супольнасць?» — гэта з’яўлялася галоўным пытаннем сустрэчы, дзе парламентары з розных краінаў абмяркуюць як сітуацыю ў Беларусі наагул, гэтаксама і апошнія падзеі ў краіне, яшчэ раз выказваючы выразныя патрабаванні да беларускіх уладаў.

Адным з удзельнікаў паседжання ў Вене з’яўляецца Крысціян Хольм, дэпутат парламента Швецыі і старшыня парламенцкай суполкі па Беларусі, які ўжо шмат гадоў надае вялікую значнасць нашай сітуацыі, як на нацыянальным узроўні, гэтаксама і на міжнароднай арэне.
Крысціян Хольм пракаментаваў свой актыўны ўдзел у беларускіх пытаннях, адказаўшы на некалькі пытанняў для «НН»:

«Наша Ніва»: Як адрэагавалі афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі на семінар, дзе прымала ўдзел сястра Андрэя Саннікава? Ці ўдзелнічалі яны?

Крысціян Хольм:

Прадстаўнікі ад беларускай улады адмовіліся ўдзельнічаць, заявіўшы, што «ў краіне няма палітычных вязняў, ёсць тыя, што парушылі закон і атрымалі заслужанае пакаранне».
Нягледзячы на гэта, на працягу дня мы мелі добрыя дыскусіі з Ірынай Багданавай, бо цяперашняя сітуацыя з палітвязнямі нас вельмі непакоіць. Асабіста я, як і многія мае калегі, лічу, што гэта вялікае няшчасце, што ў 2012 мы маем сістэму, дзе людзі несправядліва кідаюцца у турмы і катуюцца без права нават на справядлівы суд і легетымную дапамогу.

«НН»: АБСЕ аб’ядноўвае мноства розных краінаў, кожная з якіх мае свой пункт гледжання і падыход да розных праблемаў. Як цяпер выглядае сітуацыя з беларускім пытаннем? Ці ёсць пэўная еднасць?

КХ: У межах АБСЕ цяпер ёсць вяліке адзінства што да сітуацыі ў Беларусі. Адзінства, якое разумее, што цяперашая сітуацыя ў краіне застаецца вельмі цяжкай і непрымальнай у цывілізаваным свеце. Выпусціць усіх палітвязняў, без выняткаў — гэта першае, што беларускія ўлады павінны зрабіць. Мы таксама павінны памятаць важнасць таго, што ўвесь свет павінен быць бескампрамісны і патрабавальны да рэжыму Лукашэнкі, не толькі Еўрасаюз ці ЗША.

«НН»: Як у Беларусі, гэтаксама і за яе межамі, адбываецца дыскусія наконт чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску ў 2014-ым. Ёсць тыя, што заклікаюць байкатаваць гэтае спартовае мерапрыемства, іншыя супраць байкоту. Ці варта спалучаць палітыку са спортам?

КХ: Калі б я асабіста прымаў рашэнне па чэмпіянаце свету, то я б ніколі не дапусціў, каб тое адбылося ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі, але рашэнне прымала Міжнародная федэрацыя хакею… У гэтым выпадку я лічу, што мы мусім спрабаваць выкарыстаць гэтае значнае мерапрыемства як шанец, каб зрабіць голас беларускага народу пачуты, каб удзельнікі чэмпіянату даведаліся больш пра тое, як Лукашэнка штодзённа здзекваецца з беларусаў.

Падчас сустрэчы, Крысціян Хольм адзначыў важнасць у тым, каб міжныродныя структуры рабілі ўсё магчымае, каб беларускае пытанне было на парадку дня не толькі ў часе выбараў.

«Дадзенымі сустрэчамі мы хочам выказаць падтрымку і салідарнасць з беларускім народам. Міжнародная супольнасць мусіць абдумаць свае далейшыя дзеянні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Больш адказных за рапрэсіі павінны быць у спісе неўязных, таксама як і больш эканамічных санкцыяў павінны быць уведзены супраць структураў дыктатара. Мы шчыра занепакоены станам здароўя А. Саннікава, З. Дашкевіча, М. Статкевіча і іншых. Арышт выдатнага беларускага праваабаронцы А. Бяляцкага таксама павінны быць сур’ёзнай занепакоенасцю і сігналам для ўсяго свету» — адзначыў Крысціян Хольм падчас сустрэчы ў Вене.

Варта дадаць, што на мінулым тыдні, Карл Більдт, шведскі міністр замежных справаў, афіцыйна зачытаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы Швецыі на 2012 год, дзе ён некалькі разоў узгадваў беларускую праблематыку, адзначаючы важнасць глыбейшай працы і шырэйшай падтрымкі беларускага грамадства, ставячы Беларусь на той самы ўзровень важнасці як цяперашную сітуацыю ў Сірыі.
Пасля таго, як Крысціян Хольм на свае вочы пабачыў жорсткія дзеянні супраць мірных грамадзянаў у ноч 19 снежня 2010 пасольства Беларусі ў Стакгольме стала адмаўляе яму ў візе, каб наведаць Беларусь. Апошнім разам амбасада адмовілася нават прымаць пашпарт шведскага парламентара.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?