Правілы прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ў 2012 годзе змяняцца не будуць. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, які бярэ ўдзел у выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Паводле слоў Аляксандра Жука, сёлета захаваецца асобны конкурс для гарадскіх і сельскіх абітурыентаў, льготы пры паступленні і г.д.

Першы намеснік міністра паведаміў, што, прааналізаваўшы вынікі цэнтралізаванага тэставання 2011 года, Міністэрства адукацыі працуе над тым, каб устанавіць узровень мінімальнага станоўчага бала на Цэнтральным тэставанні 2012 года па ўсіх прадметах для паступлення ў ВНУ.

Гэтая норма будзе распрацавана Міністэрствам адукацыі да пачатку ўступнай кампаніі 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?