Учора ўвечары 23 лютага 23 прыватныя дамы ў Маладзечне засталіся без электрычнасці. Прычынай паслужыла тое, што кіроўца Chrysler Pacifica знёс два слупы.

Разбіты аўтамабіль ён пакінуў на месцы здарэння, а сам уцёк, распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне паступіла каля 23:40. Без святла засталіся дамы па вуліцах Гарадоцкай, Чэхава і Агінскага. Па інфармацыі МНС, аб’екты жыццязабеспячэння пад адключэнне электраэнергіі не патрапілі.

На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ. Вядзецца пошук кіроўцы. Работы па аднаўленні электразабеспячэння завяршаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?