Беларускі лыжнік Леанід Карняенка заняў другое месца на Чэмпіянаце свету ў японскім горадзе Сапара. Гэта найвялікшае дасягненне Беларусі ў лыжным спорце. Леанід — самы малады лыжнік у нашай зборнай: яму ўсяго 19 год.

У каманду ён трапіў выпадкова — толькі дзеля таго, каб закрыць чацвёртае месца ў эстафеце. Гэты хлопчык на пятнаццацікіламетровай гонцы абыйшоў такіх мэтраў лыжнага спорту, як немец Ангерэр і нарвежац Б’ёрндален. Зараз увесь свет ламае галаву над тым, адкуль узяўся гэты беларускі феномен.

Еўрарадыё вырашыла дапамагчы нашым слухачам у ідэнтыфікацыі героя. У Мінску Леанід трэніруецца толькі 4 месяцы, а родам ён з беларускага горада Клімавічы. Але ж вырашыў не рабіць галоўнай мэтай свайго жыцця выкарыстанне прадукцыі Клімавіцкага лікёра‑гарэлачнага завода.

Яшчэ пра Леаніда на Эўрарадыё

Фота Reuters

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?