Чатырох цялят скралі невядомыя злачынцы ноччу 23 лютага з малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства «Сцешыцы» ў вёсцы Паляны Вілейскага раёна.
Зламыснікаў не збянтэжыў той факт, што ферму ахоўваў вартаўнік. Ён па нейкіх прычынах не стаў перашкодай для злодзеяў.
Скрадзеныя цяляты ацэньваюцца ў 4 мільёны 429 тысяч рублёў. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Крадзеж».