Прэс-служба БХД паведаміла, што Яўген Васьковіч даслаў ліст сваёй бабулі Тамары Уладзіміраўне.

«Усё добра, са здароўем усё ў парадку. Адносіны з людзьмі добрыя, прыніжэнняў тут няма»,

— напісаў ён.

Яўген Васьковіч адзначыў, што атрымаў ад бабулі Катэхізіс і каталіцкія абразкі, але ў яго забралі каталіцкі каляндарык.

Асуджаны папрасіў даслаць яму звесткі пра ягоных продкаў і сваякоў, каб ён мог заняцца сваім радаводам, які не паспеў скласці на свабодзе.

***

Бабруйскія дэмактывісты распаўсюдзілі сярод жыхароў горада каля 4 тысяч улётак з інфармацыяй пра Яўгена Васьковіча. У маі 2011 яго і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава, Бабруйскі суд прызнаў вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Усім тром прысудзілі па сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ — хлопцы кінулі ў будынак дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся.

У нядзелю, 26 лютага, у вязня дзень нараджэння. Яго можна павіншаваць лістом альбо паштоўкай.

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Турма № 4.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?