У Беларусі з 1 сакавіка падаражэюць асобныя маркі цыгарэт (у асноўным тых, што імпартуюцца) у сярэднім на 2,6–12,1%, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Тут нагадалі, што ў адпаведнасці з указам № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» у Беларусі з 1 студзеня 2012 года адменена цэнавае рэгуляванне на тытунёвыя вырабы. Вытворцы і імпарцёры самі дэкларуюць максімальныя рознічныя цэны і выплачваюць адпаведную акцызную стаўку. Паколькі ў сувязі з гэтым пытанні рэгулявання цэн ад Міністэрства эканомікі перайшлі да Міністэрства па падатках і зборах, то айчынныя вытворцы тытунёвых вырабаў самі прадастаўляюць у мясцовыя органы падатковых органаў новы прэйскурант цэн, паведамляючы, на якія маркі цыгарэт і чаму яны павышаюцца.

Аб павышэнні цэн на імпартаваныя цыгарэты з 1 сакавіка аб’явілі ТАА «Тытунь Інвест» і дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьгандаль».

Такая практыка спрашчае працэдуру афармлення адпаведных дакументаў. Што датычыцца павелічэння цэн на цыгарэты, то яно закране толькі асобныя віды. Цэны на цыгарэты першай цэнавай групы коштам да 3 500 рублёў за пачак засталіся без змен. Размова ідзе аб павышэнні з 1 сакавіка максімальных рознічных цэн на некаторыя маркі цыгарэт з фільтрам. Гэта звязана з павелічэннем цэн на імпартуемую сыравіну і рост акцызаў.

У трэцяй цэнавай групе вырастуць цэны на імпартуемыя цыгарэты лінейкі Stiyle Selection Suherslins, Kent Nanotek, Kent Convertibles (на 4,8 працэнта), лінейкі West Fusion (на 7,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?