Старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец хоча зрабіць газету «Літаратура і мастацтва» больш прывабнай для чытача. Пра гэта ён заявіў 24 лютага ў Мінску падчас круглага стала, прысвечанага 80-годдзю выдання.

«Я як сузаснавальнік газеты адчуваю сваю адказнасць і віну з-за таго, што мы не заўсёды даем добрыя матэрыялы, падказвае добры напрамак — усё ж мы трошкі бліжэй да першакрыніц.

Мы прызнаем памылкі і абяцаем, што будзем бліжэй да чытачоў», — заявіў Чаргінец.

Паводле яго слоў, «ЛіМ» ўвесь час імкнецца да развіцця, і Саюз пісьменнікаў Беларусі гэта падтрымлівае. «Мне б, вядома, хацелася, каб ён выходзіў у прыгажэйшым фармаце. Не пашкадаваць грошай, але зрабіць яго сапраўды прывабным.

Мы дамовіліся з кіраўніцтвам Мінінфармацыі, што ў бліжэйшы час абмяркуем пытанне далейшага развіцця газеты», — адзначыў Чаргінец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?