У свежым нумары газеты «Літаратура і мастацтва» не згадваецца пра дзень нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якому сёння споўнілася 77 гадоў.
Галоўная рэдактарка выдання Таццяна Сівец патлумачыла гэта тым,
што ніхто не прынёс адпаведных матэрыялаў.Пра гэта яна паведаміла 24 лютага ў ходзе круглага стала, прымеркаванага да
«Сапраўды, дзень нараджэння Дзядзькі Рыгора — вельмі важная падзея.
Чамусьці ніхто нам пра гэта матэрыялаў не прынёс: ні віншаванняў, ні ўспамінаў.Тое, што мы не размясцілі самі, можа быць, і наша недапрацоўка, аднак, карыстаючыся выпадкам, хачу асабіста павіншаваць дзядзьку Рыгора са святам і пажадаць яму здароўя", — адзначыла Сівец.
У сваю чаргу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец удакладніў, што ў мінулым годзе Барадуліна віншаваў асабіста. «Усё ж такі мы доўгі час былі ў адным саюзе. Што тут газету вінаваціць, калі няма пасылу, няма інфармацыі для таго, каб газета публікавала. Гэта пралік і Саюза беларускіх пісьменнікаў, і ў нейкай ступені наш.
Але гэта шараговы дзень нараджэння. Хоць трэба было павіншаваць. І цяпер не позна. Можна пляшку ўзяць і пайсці павіншаваць», — сказаў Чаргінец.
Паводле яго слоў, у газеце, магчыма, з’явіцца спецыяльная рубрыка для віншаванняў пісьменнікаў і вядомых людзей.