Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 1 сакавіка 2012 г. адразу на 5 працэнтных пунктаў — да 38% з 43% гадавых, паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі НББ.

Рашэнне аб рэзкім зніжэнні стаўкі прынята «зыходзячы з тэндэнцый, якія складваюцца на працягу шэрагу апошніх месяцаў у эканоміцы, яе фінансавым сектары і прагнозаў на перспектыву».

Нагадаем, што 15 лютага стаўка рэфінансавання была зніжана з 45 пда 43%. На працягу 2011 года стаўка рэфінансавання, наадварот, павялічвалася 12 раз, апошнім разам — 12 снежня, з 40 да 45% гадавых. А ў пачатку 2011 г. яна складала 10,5%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?