Аварыя здарылася ў Мёрскім раёне, недалёка ад вёскі Новы Пагост.

Каля 19:00 23 лютага пад колы малакавоза трапіла жанчына. Няшчасная загінула на месцы, па словах відавочцаў, яе літаральна размазала па дарозе.

Кіроўца ж, збіўшы чалавека, з’ехаў з месца здарэння.

Затрымалі яго на наступны дзень, на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Верхнядзвінскага раёна, куды мужчына ехаў у службовую камандзіроўку.

«Па словах кіроўцы, ён з’ехаў з месца здарэння таму, што не зразумеў, што здзейсніў наезд на чалавека, — распавяла галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Мужчына сцвярджае, што прыняў жанчыну за снежны ком і вырашыў пусціць яго паміж колаў. Удару ў момант наезду на чалавека, па яго словах, ён не адчуў.

Як распавяла інспектар аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Таццяна Зянькова, па папярэдніх звестках,

34-гадовая жанчына ішла па краі праезнай часткі і была пазначаная флікерам.

Крымінальная справа ў дачыненні да кіроўцы заведзена па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса РБ.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Гомелі. Там з месца ДТЗ з’ехаў кіроўца школьнага аўтобуса, які наехаў на пенсіянера. На шчасце, пенсіянер застаўся жывы, але шпіталізаваны з траўмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?