Мінскае «Дынама» фінішавала на шостым месцы ў Заходняй канферэнцыі. Гэта стала вядома яшчэ пасля таго як галоўныя супернікі дружыны Марэка Сікоры «Атлант» і «Северсталь» свае матчы выйгралі і сталі недасягальнымі для мінчан

Дынамаўцы сёння выйгралі па булітах у гасцях у маскоўскіх аднаклубнікаў 4:3 (3:2, 0:0, 0:1, 1:0). У мінчан сёння шайбы закінулі Кітараў, Лайнэ, Іргл, вырашальны буліт — Джэф Плат.

У актыве каманды пасля 54-х гульняў 83 балы.

Сапернікам «Дынама» ў першым раўндзе плэй-оф і стануць аднаклубнікі з Масквы, што фінішавалі ў Заходняй канферэнцыі трэцімі.

Першыя матчы Кубка Гагарына пройдуць 29 лютага і 1 сакавіка ў Маскве. 3 і 4 матчы пройдуць у Бабруйску 3 і 4 сакавіка, пачатак гэтых гульняў, а 17-й. Нагадаем, што з 27 лютага па 4 сакавіка ў Мінск-Арэне пройдзе чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў.Продаж абанементаў ужо пачаўся.

«Дынама» ўжо дамовілася з фірмай «Eurolines» і Беларускай чыгункай наконт дастаўкі заўзятараў у Бабруйск.

Нагадаем, у мінулым сезоне «зубры» фінішавалі восьмымі ў рэгулярным чэмпіянаце і першым раўндзе плей-оф прайгралі яраслаўскаму «Лакаматыву».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?