ПершыАказваецца, Беларусь купляла венесуэльскую і азербайджанскую нафту больш у разліку не на эфектыўнасць, а на эфектнасць гэтага кроку.віцэ-прэм ’ер Уладзімір Сямашка, які на гэтым тыдні ўжо вызначыўся шчырымі выказваннямі пра сакрэты беларускага эканамічнага цуда, 24 лютага прыадчыніў завесу яшчэ адной таямніцы.
«Венесуэльская і азербайджанская нафта, якую мы куплялі, дала эфект, — цытуе Сямашку БелТА. —
Калі б не было гэтай нафты, то не было б і таго пагаднення (з Расеяй), якое мы сёння маем».
Яшчэ адным станоўчым эфектам ад праекту з венесуэльскай і азербайджанскай нафтай Сямашка назваў запуск нафтаправода
Але што той нафтаправод у параўнанні з эфектам, які зрабіла на Расію спроба Беларусі — хай і такая тэатральная — саскочыць з нафтавай іголкі.





