Часопіс Forbes назваў самыя багатыя краіны свету.
Пры складанні рэйтынгу выкарыстоўваліся звесткі аб прыбытку на душу насельніцтва і пакупніцкай здольнасці нацыянальных валют,паведамляе rosbalt.ru
Багацей за ўсіх жывуць грамадзяне Катара. Невялікая дзяржава ў Персідскай затоцы разбагацела за кошт нафты і газу. Так, сярэдні паказнік прыбытку на душу насельніцтва тут складае $ 88 тыс.
Другое і трэцяе месца занялі Люксембург з прыбыткам у $81 на чалавека і Сінгапур — $57.
1. Катар, $ 88222
2. Люксембург, $ 81466
3. Сінгапур, $ 56694
4. Нарвегія, $ 51959
5. Бруней, $ 48333
6. ААЭ, $ 47439
7. ЗША, $ 46860
8. Ганконг, $ 45944
9. Швейцарыя, $ 41950
10. Нідэрланды, $ 40973.
Як паведамляе Белстат, у 2011 грашовыя прыбыткі у разліку на душу насельніцтва па Беларусі склалі 1 млн. 451,3 тыс. рублёў у месяц — г.зн. каля $2150 у год.





