25 лютага на святкаванне «Масленіцы» запрашае музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». Госці змогуць навучыцца страляць з сярэднявечнага лука і паўдзельнічаць у турніры лучнікаў, пазмагацца ў турніры на бяспечнай зброі або мяшках з саломай, паспрабаваць свае сілы ў кіданні рыцарскіх дзідаў і баявых сякер і ў іншых сярэднявечных забавах. Акрамя гэтага, на працягу ўсяго дня, гасцей чакаюць

жывая музыка і майстар клас па беларускіх народных танцах, гарачыя бліны, дранікі, шашлыкі пад адкрытым небам, катанне на кані і ў санках,
рамесныя майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, майстэрні дрэваапрацоўкі, саломапляцення, лозапляцення, ткацтва), традыцыйнае спальванне пудзіла «Марены» і карагоды вакол вогнішча ў канцы свята.

Таксама запланаваныя паказальныя выступленні лётчыкаў аэраклуба ў Войраўцы.

Пачатак свята, а 12.00.

Даведкі па т.: (17) 133-07-47, (29) 602-52-50 (Velcom), (29) 603-52-50 (Velcom); [email protected], www.dudutki.by.
Запрашае на свята Масленіцы і Цэнтральны батанічны сад.

Там можна будзе паласавацца смачнымі блінамі, атрымаць асалоду ад гарачай гарбаты, настоенай на травах, і глінтвейну, а таксама быць удзельнікам тэатралізаванага прадстаўлення правадоў зімы.

Кульмінацыяй свята застаецца спаленне пудзіла зімы, якое ўвасабляе ўсё самае дрэннае і цёмнае.

Таксама ў праграме —

катанне на паветраным шары (пры добрых метэаўмовах),
забаўляльныя атракцыёны: санкі, багі і квадрацыклы на тэрыторыі батанічнага саду і выстава снежна-лядовых скульптур. Даведкі па т.: (17) 284-24-66.
Пачатак, а 11.00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?