Касманаўт Кавалёнак выбраў Расію, а не Беларусь.

Касманаўт Кавалёнак выбраў Расію, а не Беларусь.

Нашыўка РОА.

Нашыўка РОА.

Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які некалі ўносіў бел-чырвона-белы сцяг у Вярхоўны Савет, у інтэрв’ю радыё «Свабода» сказаў, што лічыць тое памылкай. Маўляў ён не ведаў тады, «што пад гэтым чырвона-белым сцягам у Менску сустракалі фашызм».

Памылкі выпраўляць амаль ніколі не позна, таму хацелася б расплюшчыць вочы цяперашняму прэзідэнту Федэрацыі касманаўтыкі Расеі:
нацыянальныя сцягі выкарыстоўвалі пад нямецкай акупацыяй не толькі ў Беларусі, але шмат у якіх іншых краінах Еўразіі.

​​

Напрыклад, цяперашнія дзяржаўныя колеры Расеі, пад якімі месціцца партрэт Уладзімера Кавалёнка на сайце расійскай Федэрацыі касманаўтыкі, выкарыстоўвалі вайскоўцы РОА (Русской освободительной армии).

Калі ў спадара Кавалёнка гэткая алергія на ўсё «фашысцкае», дык трэба як мага хутчэй сыходзіць з пасады, а лепей увогуле з’язджаць з Масквы. Каб пасля не давялося зноў казаць «я, да свайго вялікага сораму, не ведаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?