Якое шчасце? Дзе той лад?
Працуй -- пацей, Анёл-ахоўнік!
З краіны робячы штрафбат,
Тлусцее выскачка-чыноўнік...

Мацёры карупцыянер
Тут мае лютыя працэнты,
Хоць быў агучаны намер
Разбіць карупцыю дашчэнту...

Здаровы сэнс пад карані
Сякуць "апошнія навіны",
Бо колькі зграю ні кармі,
Ёй люба кіраваць краінай...

Пад пазалотай -- хам і кат,
Хвалько і невук, хлус і злодзей.
Ды страціў ён шляхі назад:
Вясна цалуе далягляд,
Запахла зменамі ў прыродзе...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0