Прадстаўнікі апазыцыі і прыхільнікі кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Пуціна выйдуць сёньня ў Маскве на Садовае кальцо.

Апазыцыянэры ў межах кампаніі «За сумленныя выбары» правядуць акцыю Вялікі Белы круг. Яе ўдзельнікі бяз лёзунгаў і плякатаў стануць жывым ланцугом на ўнутраным боку Садовага кольца.

Паводле ацэнак арганізатараў, каб замыкнуць кола, у мерапрыемстве павінны прыняць удзел ня менш за 34 тысячы чалавек.
Затым актывісты апазыцыі плянуюць зладзіць «праводзіны палітычнай зімы» на плошчы Рэвалюцыі. Абедзьве акцыі будуць праходзіць у фармаце флэш-мобу, што не патрабуе ўзгадненьня з уладамі.

Сёння ж рух «Сетка прыхільнікаў Пуціна» праводзіць акцыю «Пуцін любіць усіх». Яе

ўдзельнікі разыйдуцца па Садовым кальцы, раздаючы стужкі колераў расейскага сьцяга.
Яны будуць таксама фатаграфаваць усіх ахвотных, хто зьбіраецца галасаваць за Ўладзімера Пуціна на выбарах 4 сакавіка, каб разьмясьціць гэтыя фатаграфіі ў Інтэрнэце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?