Лічыцца, што трэба спачатку замірыцца з іншымі людзьмі, каб пасціцца з чыстым сумленнем.
Спрадвеку існавала правіла ў гэты дзень прасіць адзін у аднаго даравання, а ў адказ трэба было казаць «Бог даруе».Такім чынам вернікі выказваюць спадзеў, што на нябёсах Гасподзь не палічыць за грэх тое, што чалавеку даравалі на грэшнай зямлі.
У гэты дзень у праваслаўных цэрквах людзям адпускаюць грахі, а вернікі павінны быць гатовымі да выканання правілаў даравання, адно з якіх кажа «не асуджай бліжняга свайго».
Даравальную нядзелю таксама называюць Сырапуснай, бо пасля гэтага свята ўжо нельга есць малочныя прадукты. Яшчэ гэты дзень называюць Успамінам пра выгнанне Адама. У часе набажэнстваў хрысціянам нагадваюць пра страту раю — дасканалага стану чалавека і Сусвету, які быў страчаны праз недавер і непаслушэнства людзей Богу.





