У Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 26 лютага ў 02.09 ад дыспетчара таксі паступіла паведамленне, што гарыць хата ў вёсцы Альшымава Ваўкавыскага раёна. На момант прыбыцця выратавальнікаў (у 02.18), з веранды, а таксама з-пад даху жылога дому вырывалася адкрытае полымя.
На пажары загінулі гаспадыня і яе сын 1996 года нараджэння. Супрацоўнікам МНС удалося выратаваць мужа жанчыны. А бацька загінулай выбраўся з абхопленай агнём хаты сам, у пенсіянера абпалена 85% цела. Мужчына шпіталяваны.
Сям'я характарызуецца, са слоў суседзяў, адмоўна. Дарослыя члены сям'і злоўжывалі спіртнымі напоямі, і напярэдадні пажару іх бачылі ў нецвярозым стане.
Прычына ўзгарання высвятляецца





