Білеты на канцэрт Х’ю Лоры (знакамітага па галоўнай ролі ў фільме «Доктар Хаўс»), што пройдзе ў мінскім Палацы Рэспублікі 22 чэрвеня будуць каштаваць ад 350 тыс. да 1,5 млн рублёў,
паведамляе сайт allstars.by.

Самыя танныя білеты на балкон — ад 350 тыс. да 400 тыс. рублёў, у амфітэатр ад 410 тыс. да 550 тыс., у ложы ад 670 да 740 тыс., другую частку партэра — 495 тыс. да 720 тыс., першую частку партэра ад 770 тыс. да 1 млн 100 тыс. рублёў.

Самыя дарагія білеты — да дадатковыя месцы перад сцэнай, яны будуць каштаваць па 1,5 млн рублёў.

***

Канцэрт Х’ю Лоры і ягонай групы, што выступае з прэзентацыяй блюзавага альбома Let Them Talk пройдзе 22 чэрвеня ў мінскім Палацы Рэспублікі, пачатак а 20-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?