Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 28 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі невялікі снег. Днём пераважна без ападкаў, толькі пад вечар па захадзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу паўночны, днём з пераходам на паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–12°С, па поўначы да 15–17°С марозу; днём ад мінус 4°С па паўночным усходзе да плюс 3°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску ў аўторак пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу паўночны, днём з пераходам на паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём 0 — мінус 2°С.

29 лютага сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах галалёд, ноччу і раніцай галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па ўсходзе 8–10°С ніжэй за нуль; днём 0 — плюс 5°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 7°С.

1 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С; днём 0 — плюс 5°С, па захадзе да 7°С вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?