Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў, якія змяніў на гэтай пасадзе немца Бернда Штанге, мае намер прывіць камандзе больш агрэсіўны атакуючы стыль гульні. Аб гэтым ён заявіў 27 лютага ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай таварыскаму матчу зборных Беларусі і Малдовы.

«Я хачу, каб мая каманда гуляла ў больш агрэсіўны, нацэлены на вароты футбол, у параўнанні з тым, што было пры Штанге.

На мой погляд, доўгія перапасоўкі, якія часта выкарыстоўваліся пры немцы, ні да чаго добрага не прыводзяць. Звычайна яна завяршаюцца стратай мяча і контратакай на нашы вароты»,
 — сказаў настаўнік.

У той жа час Кандрацьеў адзначыў, што ў Беларусі няма нападаючых высокага ўзроўню, і таму для агрэсіўнай гульні каля варот сапернікаў яму прыйдзецца шукаць і апрабоўваць розныя тактычныя варыянты.

З першапачатковага спіса выкліканых на матч з малдаванамі гульцоў у зборную па розных прычынах не змаглі прыехаць некаторыя футбалісты: паўабаронцы Ян Цігараў («Лакаматыў» Масква), Максім Жаўнерчык («Кубань») і нападаючы Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў»). Замест апошняга трэнерскі штаб запрасіў форварда салігорскага «Шахцёра» Дзмітрыя Камароўскага.

«Карніленка — на абследаванні ў Германіі, Цігараў — аднаўляецца ў Італіі. Што датычыцца Жаўнерчыка, то ён проста папрасіў не выклікаць яго на гэты збор, паколькі адлучка можа адмоўна адбіцца на барацьбе за месца ў асноўным складзе яго клуба. Яшчэ адзначу, што наўрад ці з малдаванамі згуляе Радзівонаў, які толькі адышоў ад пашкоджання. Не будзем рызыкаваць здароўем Віталіка, ён будзе задзейнічаны толькі ў трэніровачным працэсе», — паведаміў Кандрацьеў.

Матч з малдаванамі, які пройдзе 29 лютага ў Турцыі, стане для Кандрацьева першым у якасці галоўнага трэнера беларускай зборнай.
Ён узначаліў нацыянальную каманду 8 снежня. Дагэтуль трэнер кіраваў маладзёжнай, якую летам 2011 года прывёў да трэцяга месца на чэмпіянаце Еўропы, паралельна заваяваўшы пуцёўку на Алімпіяду 2012 года. Кандрацьеў, якому ў пачатку лютага было прысвоена званне заслужанага трэнера Беларусі, працягвае ўзначальваць алімпійскую каманду, якой таксама трэба правесці таварыскі матч у Турцыі — 1 сакавіка супраць расійскага клуба «Урал» (Екацярынбург).

Склад нацыянальнай зборнай:

варатары — Юрый Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Сяргей Верамко («Крылы Саветаў», Самара, Расія);

абаронцы — Ігар Шытаў («Дынама», Масква, Расія), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Павел Пласконны («Дынама», Мінск), Дзмітрый Верхаўцоў («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка (абодва — БАТЭ, Барысаў);

паўабаронцы — Віталь Трубіла («Славія», Прага, Чэхія), Уладзімір Карыцька («Дынама», Бранск, Расія), Аляксандр Кульчы («Краснадар», Расія), Сяргей Кісляк («Рубін», Казань, Расія), Ігар Стасевіч («Дынама», Мінск), Сяргей Крывец («Лех», Познань, Польшча), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія), Павел Сітко («Шахцёр», Салігорск), Павел Няхайчык («Дынама», Масква, Расія), Рэнан Брэсан (БАТЭ, Барысаў);

форварды — Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Камароўскі («Шахцёр», Салігорск).

Склад алімпійскай зборнай:

варатары — Аляксандр Гутар (БАТЭ, Барысаў), Уладзімір Пяцігорац («Гарадзея»);

абаронцы — Алег Вераціла, Сяргей Паліцевіч (абодва — «Дынама», Мінск), Дзяніс Палякоў (БАТЭ, Барысаў), Ігар Кузьмянок («Гомель»), Аляксей Казлоў («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Максім Вітус («Нёман», Гродна), Віталь Гайдучык («Дынама», Брэст);

паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Аляксандр Перапечка (абодва — «Дынама», Мінск), Міхаіл Сівакоў («Зультэ-Варэгем», Бельгія), Дзмітрый Бага, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ілья Алексіевіч («Гомель»), Арцём Салавей («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна);

форварды — Максім Скавыш (БАТЭ, Барысаў), Віталь Кібук («Дынама», Мінск), Уладзімір Хвашчынскі («Дынама», Брэст), Ягор Зубовіч («Ягелонія», Беласток, Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?