«Па-сапраўднаму веснавыя працэсы варта чакаць толькі ў другой палове сакавіка», — паведаміў 27 лютага начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by.).

Паводле слоў спецыяліста, тэмпературны фон у сакавіку будзе знаходзіцца «блізу кліматычнай нормы — мінус 3 — плюс 1°С, колькасць ападкаў таксама мяркуецца ў межах сярэдніх значэнняў».

«Прынамсі ў першай палове сакавіка хуткай і бурнай вясны не будзе. Чакаецца няўстойлівы характар надвор’я, ноччу ў большасці раёнаў Беларусі — слабаадмоўныя тэмпературы, пры паступленні больш халоднага паветра тэмпература будзе ноччу апускацца па поўначы да мінус 10–13°С, днём у асноўным слабастаноўчая тэмпература паветра», — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, на гэтым тыдні чакаецца «часткова зімовае, часткова веснавое надвор’е».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?