Алена Каваленка пасля вынясення прысуду мужу 24 лютага 2012 г., фота БелаПАН.

Алена Каваленка пасля вынясення прысуду мужу 24 лютага 2012 г., фота БелаПАН.

Суд Першамайскага раёна Віцебску даў асуджанаму на 2 гады і 1 месяц калоніі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку дазвол на спатканне з жонкай. Як паведаміла сп-ня Алена, спатканне з мужам прызначана на аўторак.

Сёння Алена Каваленка наведала сёння следчы ізалятар Віцебска, дзе мела гутарку з кіраўніком медыцынскай часткі. Той паведаміў, што Сяргей працягвае галадоўку, але п’е ваду.

«Стан здароўя ў яго здавальняючы, у тэрміновай шпіталізацыі не мае патрэбы, ад медыцынскай дапамогі адмаўляецца»,
 — паведаміў Алене турэмны лекар Шчарбакоў.

Сяргей Каваленка галадае на знак пратэсту супраць незаконнага арышту і патрабуе, каб медыцынскую дапамогу яму аказвалі не ў турэмным, а ў цывільным шпіталі. Турэмным лекарам ён не давярае. Раней Алена праз СІЗА перадавала Сяргею вітаміны, але іх вярнулі, сказалі, што муж не ўзяў.

***

Нагадаем, што ў пятніцу, 24 лютага, Сяргея Каваленку пакаралі 2 гадамі 1 месяцам калоніі агульнага рэжыму нібыта за парушэнні рэжыму так званай «хатняй хіміі» — абмежавання волі, якое яму прысудзілі за сцяг, вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?